Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пяць рублёў. Цяпер маю толькі два рублі — і ўсе мае рэсурсы.

— „Падпрапаршчык, герой, а казённым таргуець“, — казаў Пашын і лаіў мяне, што я пераплаціў „гэтаму подламу гароху“.

А мне ўсё думаецца пра сьмерць Сізовага. Каб ужо скарэй замірэньне! Хай раняць, толькі каб жывым застацца…

Сяньня з 12 гадзіны пачалося, як кажуць, наступленьне 25-ае дывізіі. Мы тож б‘ёмся, пасабляем ёй. Гарматы грымяць, кулямёты трышчаць.

Мы страляем блізу без пярэрвы. Ды ў аднэй перадышцы я пасьпеў усё-ткі задрамаць.

Сяньня і ня мыўся.

Учора, калі Беленькі пашоў стрыгчы капітана Сьмірновага, мы (я і Пашын) пры сьвечцы, якая гарыць у нас у акопе шукалі ў вопратцы. Беленькі „шукаўся“ перад вячэраю. Дужа бедаваў, што еў сваю порцыю мяса, не памыўшы рук. А ў нас вады ня было. — „Чаму зупаю не памыў?“ — Жартам даў раду Пашын пасьля вячэры. Беленькі яшчэ болей бедаваў. Елі ўтраіх з аднаго вядра, як як заўсёды.

Толькі хлеб цяпер хаваем паасобку. Захацеў так рабіць Беленькі, — не для сябе, а для мяне, бо Пашын надта многа паядаў хлеба. Я, нізкі чалавек, прыстаў на прапазыцыю Беленькага.

Ад нашае пазыцыі да граніцы цяпер і трох вёрст не будзець.

Штабс-капітан Дамброўскі ізноў захварэў. „Халуі“ казалі, што першую ж ноч афіцэрам спаць