Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жмогус толькі качаў галавою і зрэдку марматаў нешта ў сваёй, незразумелай нам мове.

Я пашоў к тэлефону і далей ня чуў.

XXIII

2 кастрычніка.

11-ты дзень тут…

Сяньня 2 кастрычніка, але цёпла, сонечна, пагодліва. Ураньні думаў, гледзячы на балота з вадою пры нашай пазыцыі, якое бывае гэтае балота раньняю вясною. Жабы, ці, як у нашай вёсцы кажуць, — люгашкі: „ква-а, ква-а“… — а лаза гаркава пахнець.

Страляніна мала чутна, а мы саўсім не страляем.

Хадзіў па гародзе і шукаў маку. Знашоў усяго некалькі і то падгніўшых мачынак. Зьеў іх і адну брукшынку, пару мачынак прынёс Беленькаму. Спамінаў: малым быўшы ў Цёмным Лесе, трос з дзяцьмі мак і еў „лыжачкамі“, што мы лоўка рабілі з мачынак.

Дарагі татачка, прышліце „Арагацу“[1] і запісную кніжку.

Тэлефон наш сяньня ўночы троху падмок, бо ў акопе на дне макравата ад блізкага балота. Было троху сваркі.

Кажуць, што немцы начою пашлі ў атаку, але былі „начыста“ скошаны нашымі кулямётам. Нямецкі пражэктар разьбіт.

  1. Парашок ад вошы.