Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Пустое, брат, дзела! — сказаў Пашын. — Бяз вару рады не дасі“. Напісаў тату пісьмо, каб нічога не прысылалі, а толькі — парашку „Арагац“ труціць гэтых белых бандытаў, і як найскарэй.

30 верасьня.

Жывеш тут нямыцькай, ваюючы з вашмі і хцівым сабакам кідаючыся на вядро з казённаю бурдою.

Грымяць гарматы, ня гледзячы ні на дождж, ні на холад, ні на гразь, ні на цямноту начы. Грымяць…

Нашто і зашто?

Тыя соцыялісты, што адразу заявіліся „паражэнцамі“ за сваю цьвёрдасьць духа маюць будучыню. Не баюся ў гэты момант саглядатаяў, — хай прачытаюць маю кніжачку і расстраляюць палявым судом. Толькі… ці надоўга ў мяне гэткай сьмеласьці?

За сяньняшні дзень батарэя выпусьціла 426 шрапнэляў і 114 гранат. Ну й быў дзянёк! Але годзе апісваньня баявых прыгажосьцяй…

Дзевяты дзень бою на гэтай пазыцыі…

Сяньня пабіў сваіх вошы. Мыт у мяне і ў Беленькага. Ці не ад бульбы? Ядзім з кухні толькі ўвечары, бо ў дзень пад‘яжджаць кухні забаронена. Паглядзець згары, дык здасца, што тут — мёртвае поле, нікога няма, ніхто ня едзіць ні йдзець, нічога нідзе не варушыцца, пустыня… А колькі сядзіць тут людзей, як мышэй у норах.

Прывезьлі трохі хлеба. Выдалі па 21 крошцы (кавалку) цукру.