Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXI

26 верасьня.

Стаім на тэй самай пазыцыі, не пераехалі. На падмогу нам прыслалі, кажуць, чатыры цяжкіх арудзьдзі і мартыры. Пад‘ехалі нібыта к нам начою.

Грымела ўсю ноч. Немцы стаяць. Абстралялі наш наглядальны пункт цяжкімі знарадамі. Разарвалася болей за трыста знарадаў на адной маленечкай горцы, гдзе быў гэты пункт. Дрэва пашчапана на трэскі. Зямлю разьвярнула — не апісаць. Камандзір і тэлефоністы, балазе-ткі, у пярэрве абстрэлу ўцяклі. Абстрэл гэты няма што і раўнаваць да ранейшых баёў: гэта была жудасьць неапісальная… Зямля стагнала, і ўсе мы, седзячы з боку, стагналі або нямелі, закрыўшыся далонямі. Батарэя тэрорызавана. Няма ў мяне жаданьня апісваць, бо думкі й словы спаралязаваны гэтым дзікім страшным гулам, што зьвініць яшчэ ў вушох.

На адну рэч хапае слоў: „зьвяры“, „зьвяры“, „зьвяры“ ці, каб ня траціць фігуральных выразаў на паскудзтва, проста-буйныя, белыя вошы. На нагах, на сьпіне, усюды, Поўзаюць, варушацца. Можна здурнець.

27 верасьня.

Стаім на тэй-жа пазыцыі. На фронце заціш, вайна з вашмі.

Сьніў, што чытаю газэты. Ах, каб спраўдзілася.