Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XX

25 верасьня.

Рукі трэскаюцца ад сіверкі, пісаць халодна. А ноч блізу што й ня спаў — так пазяб. Ляжаў каля тэлефоннага апарату з трубкаю ў руцэ ля вуха. Ляжаў — як можна, закрыўшыся сенам, каб было цяплей. Усё-роўна праварочаўся да раньня з боку на бок у халоднай трасцы.

Сяньня ня мыўся (другі дзень). Хлеба прывязьлі фунты па два (ці меней) на чалавека. Хадзіў „у тыл“, шукаць хлеба, яблыкаў. Нідзе нічога… У касьцёл зашоў, бачыў там груд розных лахманоў, зьнесеных сялянамі на сховы. Салдаты хацелі расьцягнуць, але ім не далі сваім гвалтам бабы.

Пры касьцёле сярод кучкі старых жмогусаў і салдатаў чуў жудасную гісторыю, як немцы гвалцілі — дзяўчат-жмудзінак… Аж ня ймецца веры. Нейкі вайсковы пісар, відаць, сьвежанькі на фронце і чалавек кніжны, з вялікім абурэньнем і ўзварушлівасьцю лаіў, лаіў немцаў: „Гэтак яны прышчэпліваюць сваю культуру… ах, сволачы!“ Потым яго размова перашла на дужа патрыятычную маскоўскую ноту і нагнала на жмогусаў таскнату, а на мяне прыкрасьць. „Ну што: дрэнна вам пад Расіяй? Пад немцамі лепей? Скаштавалі? Вы каталікі, а ў нас вы маеце ўсякае права, а вось вам нямецкая культура… скаштавалі!“

Настрой ува ўсіх дрэнны. Немцы не адступаюць. Па дарозе пляцецца шмат нашых раненых пехацін-