Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ры мае добрыя пусьцілі мяне легчы пасярод, я прост дубеў ад холаду. Калі яны спалі, я колькі разоў усхопліваўся і бегаў па полі, як конь-стаеньнік, пад маркотным начавым бліскам месяца. Вартаўнік зьдзіўлена і трошку пужліва ўглядаўся на мяне: ці ня здурнеў часам вольнапісаны? Вучоныя, яны… часта дурнеюць. — „Чаго вы?“ — ня ўцерпіў, спытаўся, і сказаў ня ты, а вы, што было знакам трывогі ў яго простай салдацкай душы. А я: гоц, гоц, гоц! і крычу: „Га? Блохі кусаюць“… — „Гі-гі-гі!“ — супакойна засьмяяўся вартаўнік, пачуўшы мой жартаўлівы голас. І пажартаваў са мною: „Гі-гі-гі… Даўно яны са страху паздыхалі. Хіба белыя? Гі-гі-гі“… А я запыханы юркнуў пад брэзент і прытуліўся да Беленькага.

Раніцаю хацеў пагаманіць з прапаршчыкам Кульгацкім. — „Ваша благародзіе!…“ А ён з перапуду кашляўся (мусіць, што я да яго так зьвярнуўся) — і: „Андрэй! Андрэй! — гукнуў свайго дзяншчыка (майго цёзку), — пачастуй вольнапісанага чашкаю чаю“. І сам пашоў зараз у хату, нейкую, мусіць, карчму пры заезным двары, бо толькі адна яна тут і ёсьць пры дарозе. А белага хлеба ў Марыямпалі мне так і ня купіў. — „Гаспада афіцэры ўсё разабралі“, — сонна сказаў мне Андрэй на маё пытаньне.

Удзень ляталі два нямецкіх аэропляны. У гэты час батарэя, па камандзе капітана Сьмірнова, заступаўшага камандзіра батарэі, „лупіла“ па нямецкіх акопах мэлінітавай гранатай. Разумеецца, хоць і ўдзень, агні з жэрлаў гармат добра бліскалі, і курыўся пыл і дым. Калі вярнуўся камандзір, дык быў нездаво-