Перайсці да зместу

Старонка:На рубяжы (1925).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯРГЕЙ КАРАГА

Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю і ўсё гусьцей і гусьцей цярушыла над ёю, як-бы прасяючы скрозь танчэйшае сіта малюпасенькія крупінкі мроку. Рэзка вызначаныя абрысы лясоў і ўзгоркаў трацілі сваю форму і зьнікалі ў гэтым мроку. Летняе неба, здавалася, ніжэй зьвесілася над зямлёю і ўзіралася ў яе тысячамі бліскучых вачэй. Але на зямлі ў гэты момант было пуста й ціха, - так ціха, што ад гэтае цішыні патыхала нейкаю жудкасьцю, бо яна, гэтая цішыня, была так нязвычайна, так няпрывычна. І небу, як відаць, не хацелася паверыць, што там, на зямлі, і запраўды спакойна, бо яно зараз-жа выслала з-за цёмнага краю зямлі яшчэ аднаго дазорцу - крывава-чырвоны, сьцяты баханец-бесячык. Чуць падняўшыся над дубоваю кудзеркаю лесу, што стаяла па той бок Псла, крыху павесялеўшы месячык зараз-жа нырнуў у хмарку. Відаць, гэта проста была яго ваяцкая хітрасьць, і гэтую хітрасьць запазычыў ён ад людзей, бо ў гэтым месцы зямлі яны якраз ваявалі. І чуць толькі закрыў ён своё твар у цёмнай хмарцы, як у гэты-ж момант адтуль, з-пад кудзеркі дубовага лесу, гукнула гармата. Глуха здрыганулася цёмнае паветра, і водгульле-гром пакацілася на Пслу, па глыбокіх ярох, як грознае суладзьдзе хору віхроў.

- А, такі адгукнуўся, - ціха прамовіў Сяргей Карага, і яму стала чамусь весялей.

Чаму?