Старонка:На ростані (1924).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III. СПАТНАНЬНІ З ЭРОСАМ.

НЕЗРАЗУМЕЛАЕ.

О, какъ убійственно мы любим…

Як малой ты хапала агонь
І казала з трывогаю маці:
— „Гэта жыжа, дзіцятка маё!“ —
Ты сьпяшалася ручкі прыняці.

А цяпер вось, каханьня вагню
Аддаеш пачуцьцё ты і сілы,
А заўважыць хто гэта табе —
У вадказ ты сьмяешся так міла…



∗          ∗

Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство твае.
А я атруты келіх пенны
Разьліў якраз ў жыцьцё мае.

Душа, адданая прынадзе,
Цяжкой і горкай, як палын,
Забыўшыся ў карчомным чадзе,
Убірае пах густы нізін.