Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХТО З НАС БУДЗЕ АД БЯДЫ.

Хто з нас будзе ад бяды
Клікаць бога і стагнаць,
Той не барацьбіт тады,
З ганьбай трэба гэткіх гнаць.
Бо работы маем шмат.
Маем моц працоўных рук.
Нечага пужацца крат.
І ня трэба нам прынук.
Горад, вёску скалыхнуць,
Каб пяялі ў адзін тон.
Карак панскі скалатнуць,
Каб аж вылецеў дух вон.
Бахнуць па гнязьдзе шпікоў,
Дзе асаднікі сядзяць.
Ёсьць каму без чужакоў
Поле наша абрабляць.
Не хавайся ксёндз і поп —
Кожны з вас прадажны чмут,
Браў апошні грош і сноп.
Жджэць і вас народны суд.
Прэч абшарнік, фабрыкант.
Годзе нашу кроў вам піць.
Прэч прыблуда-акупант
Край наш вольным хоча быць