Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ПАЎСТАНЦА.

Б‘ем мы пана чым папала,
Абы гаду тут ня жыць.
Каб сьлядоў яго ня стала,
Песьняй трэба так-жа біць.
Біць ўшчэнт чужынца-пана,
Біць прыслужнікаў благіх.
А іх логава пагана
Запаліць з бакоў усіх.
То-ж пладзіліся вякамі!
Кроў блакітна, бела косьць,
Лезьлі з Польшчы павукамі —
Ня міне іх наша злосьць.
Будзем біцца мы з панамі,
Каб адбіць ахвоту ім
Грунт араці мужыкамі,
Край наш польшчыць, зваць сваім.
Хай ня хопіць нам аружжа,
Хай ня хопіць ў песьні слоў —
Ненавісьці маем дужа,
Хопіць сіл — паб‘ем паноў.