Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мухі моц не пераможна
Бо пакрыўджаныя з ім.
Нават Польшча вельміможна
Ператрусіла зусім.
Лес і поле, горы, долы
Атамана берагуць.
Беларусі вёскі, сёлы
Пад яго крыло ільнуць.
Скалыхнуўся люд да бою,
Правадырыць атаман,
Прападай-жа з галавою,
Акупант наш, польскі пан!

|}