Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ПЕРАГІБЕ.

(Увагі да другой квадры роману Ц. Гартнага „Сокі цаліны“ — „На перагібе“).

Першая квадра роману „Сокі цаліны“ вышла ў сьвет яшчэ ў 1922 г. („Бацькава воля“).

І толькі ў 1926 г. з вялікім, як бачым, спазьненьнем — праз чатыры гады з хвастком, выходзіць у сьвет другая квадра роману „На перагібе“.

Зусім незразумела, чаму так спазьніўся выхад кнігі. Думаецца, што тутака менш за ўсё вінаваты сам аўтар, а сваячаснаму друку нашай, пакуль што ўсё яшчэ небагатай па колькасьці бэлетрыстыкі, шкодзяць умовы друкарскае тэхнікі…

Але, згодна прыказцы, „лепш позна, чымся ніколі“.

Хаця выдадзеная і з вялікім спазьненьнем, другая квадра роману значна падвышае адносную вагу беларускага краснага пісьменства дзён рэволюцыі.

Маецца пэўная рацыя, каб надаваць асаблівага значэньня роману Ц. Гартнага цалкам, а другой яго часьціне — паасобку.

Праўда, ня можна, і ня буду адмаўляць таго, што першая часьціна роману мела пэўныя недахопы з літаратурнага погляду, і недахопы выяўляюцца і ў другой часьціне.

Пачынаю з гэтых недахопаў.

Сюды належыць, папершае, расьцягненасьць выкладу. Аўтар уладае непараўнальным майстэрствам