Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

нацыянальная кобза, у нас, на Беларусі, ― гусьлі, гусьлі-самагуды.

Як зайгралі-загудзелі
Гусьлі самаграі,
Панясьліся, паляцелі
Песьні па ўсім краі.
Ад паляны да паляны,
Ад бора да бора
Плыве голас няўніманы,
Як-бы хвалі мора.
Аб вялікай аб старонцы,
Беларусі-маці
Жальба страшная бяз конца
Ўсё чуваць-чуваці…

Есьць падобнасьць і паміж паасобнымі мотывамі, якія найграваюцца на украінскай кобзе і беларускіх гусьлях.

Думи моі, думи мої,
Лихо мені з вамі, ―

гэтак пачынаюцца сьпевы кобзарыста, ― і праз усю поэзію Т. Шэўчэнкі, як-бы чырвонаю ніткай, праходзіць адна адзіная думка аб заняволенай Украіне, аб яе калішняй славе і заклік да новай будучыні.

За думою дума роем вилітае
Одна давить серце, друга ― роздирае…

Жывучы на чужыне, Шэўчэнка ўсім сэрцам цалкам і неразлучна жыве з сваёй Украінай, мілай Украінай вольных казакоў. Адсюль зразумелы заклік да друга:

О, друже мій добрий. Друже незабутий!
Живою душою в Украйні вітай!
Літай з козаками по-над берагами,
Розрити могили в степу назирай…

(„Кавказ“).