Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

алькоголік; 4) Андрэй Александровіч — мала ня контр-рэволюцыянэр“. Вось інсынуацыі крытыка. І ўсё гэта Кундзіш падмацаваў жывасілам нацяганымі з поэмы радкамі. Натуральнае пытаньне: ці такіх крытычных прыёмаў, такога падыходу вымагаюць інтарэсы здаровай марксыцкай крытыкі? Зусім можна згадзіцца з паказаньнем Тодара Глыбоцкага, што „інтарэсы самай звычайнай об‘ектыўнасці прымушаюць разглядаць гэтую крытыку, як злачынную і нясумленную падтасоўку“. Папраўдзе, шкада тоўстае беларускае часопісі, зганьбенай блазенскай крытыкай, шкада і аўтара зборніка Андрэя Александровіча, на якога бяз дай прычыны выліты цэбар найбруднейшых памыяў, тым больш, што яго зборнік „Угрунь“ наскрозь прасякнуты шчыраю натхненнасьцю пролетарскага поэты.

Апошні артыкул Кундзіша проста рубам ставіць пытаньне аб канечнасьці аздараўленьня прыёмаў нашай літаратурчай крытыкі,

Разглядаючы № 5 „Узвышша“, магчыма абмінуць той факт, што ў аддзеле „Бібліографія“ зьмешчаны хвалебныя рэцэнзіі на кніжкі ўзвышшаўцаў „ШыпшынаП. Глебкі і зборнікі Ўл. Дубоўкі: „Credo“ і „Наля“. Пахвала, нават у тым выпадку; калі яна накіравана па свайму ўласнаму адрасу — шкоды ня вобіць. Дый, згодна прыказкі, „аржаная каша сябе хваліць“.

Аднак, калі падвідам літаратурнай крытыкі даецца лаянка, накіраваная супроць асобы аўтара, — і гэтая лаянка прымае недапушчальныя грубыя формы, прыходзіцца благім матам крычаць: „гвалт, ратуйце!“

І гэты крык мімаволі вырываецца, калі чытаеш такія выявы літаратурнай крытыкі, як артыкулы К. Кундзіша.

Полымя“, 1928 г., № 1.