Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аўтар рэцэнзіі і выказвае сваё няведаньне зваротаў расійскай мовы. Бяру, напр., беларускую фразу — „Ішоўшы ў лес, я сустрэўся з дзяўчынай“. Ясна: што кожны расіец тут скажа: „По пути в лес я встретился с девицей“.

Лунаць — вітаць (правапіс рэцэнзіі! М. Б.); нешта зусім незразумелае“, піша т. Лёсік. Незразумелае для асобы, якая ня зусім добра ведае расійскую мову, прытым пішучы няпісьменна „вітаць“ супраць „витать“, што стаіць у слоўніку. Ня ведаючы добра расійскай мовы, трэба было-б зазірнуць у адпаведныя слоўнікі. І вось, згодна тлумачэньня Даля, слово „витать“ значыць „двигаться в вышыне, носиться“. І ў расійскім акадэмічным слоўніку (I т., СПБ, 1891 г.) чытаем под словам „витать“ „в современном языке употребляется в смысле: носитрся в воздухе (фр. planer)“ і прыклад з Дзяржавіна:

А здесь по воздуху витает
Пернатых, насекомых рой.

Ці цяпер ня зусім зразумела, што расійскае „витать“ якраз адпавядае ў сваім сэнсе беларускаму „лунаць“?

І ці не зразумела пасьля гэтага, чаму Лёсік, чытаючы ў слоўніку: „лява — лава“, ня ведае, якая гэта лава. Якая? — Звычайная „вулканическая лава“, і канечна, — ня „ўслон“, не „тапчан“, ня „лава“ ў беларускім сэнсе гэтага слова.

Слабым веданьнем крыніц беларускай лексыколёгіі і слабым веданьнем расійскай мовы тлумачыцца тое, што рэцэнзэнт часам вельмі слаба разьбіраецца ў значэньнях беларускіх слоў у перакладзе іх у расійскую мову, — і яго тлумачэньні часам супярэчаць сапраўднаму сэнсу слова ў літаратурным або вусным народным ужываньні.