Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Абшар“ — слова польскае, паводле паказаньня рэцэнзэнта, а значыць, яно ня „край“, як тлумачаць аўтары, а толькі „пространство“. Каб давесьці, што аўтары слоўніка слаба разьбіраюцца ў значэньнях слоў, рэцэнзэнт дапушчае скажэньне тлумачэньня гэтага слова. У слоўніку надрукавана: „Абшар м. — край, пространство“. Гэты, зразумела, спосаб крытыкі недапушчальны з погляду літаратурнай этыкі! Але дапусьцім, што слова „габшар“ — польскае, хаця яно і ўжываецца ўсімі нашымі пісьменьнікамі. Чытаем у слоўніку польскай мовы Karłowicza (Słownik języka polskiego) „Obszar, u, Im. y, 1. przestrzeń rozległa wzdłuż i wszerz; 2 określona wielkość powierzchni, tery orjum“. Відаць, што рэцэнзэт слаба ведае польскую мову!

Будзька — будзільнік“ (правапіс рэцэнзіі М. Б.): „Зусім ня тое“, — кажа т. Лёсік, А ў слоўніку М. Гарэцкага чытаем: „будзька — тот, кто будит, будильник“ з прыкладам: „З нашым будзькам не засьпімся“.

Вартоўны — дорого стоющий, — сказана ў слоўніку. «Дорого стоющий», разважае т. Лёсік, будзе дарагі, а вартоўны — гэта скарэй тое, што належыць да варты“. А вось-жа ў слоўніку Насовіча чытаем: „Вартовный, прил. Дорого стоющий, цѣнный. Вартовный товар, вартовная хустка, одзежа“.

Галачка — зацьвярдвае т. Лёсіку гэта ня галька, а маленькі шарик, скамечаны, напр., з хлебнага мякіша“. А тымчасам у двох выпусках „Беларускай Навуковай Тэрмінологіі“ (III і V) расійскае „галька“ перакладаецца „галачка“. І чаму-б Лёсіку не зазірнуць у выпускі навуковай тэрмінолёгіі, тым больш, што беларусаведы-прыродазнаўцы больш за яго компэтэнтны ў разуменьні слоў „галька“ — „галачка“.

Загусьці — заплакать, зареветь, завыть?! Першы раз чую, такое тлумачэньне звычайнага слова“ — кажа т. Лёсік.

7. На літаратурныя тэмы. 193