Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нашы тэрмінолёгі, калі-б яны заняліся толькі перапісваньнем чужаземных тэрмінаў на беларускую мову. Гэта з большым посьпехам і з большай экономіяй магла б зрабіць Правапісная Камісія Інбелкульту. І дзеля чаго перапісваць чужаземныя тэрміны, калі добра вядома, што беларуская мова можа таксама цярпець іх, як церпяць мовы расійская і польская? Напэўна, у творах вузка-спэцыяльных, якія могуць мець сьцісла навуковае і, значыцца, міжнароднае значэньне, будуць ужыванне чужаземныя навуковыя і тэхнічныя тэрміны без перакладаў. Зусім іншая справа з падручнікавай і популярнай літаратурай. Тутака павінны давацца пераклады чужаземных тэрмінаў, прынамсі — іх тлумачэньні ў беларускай мове. Гэта — непасрэдная задача нашых тэрмінолёгістых, ад выкананьня якой ня можна адмовіцца. Нашым тэрмінолёгіям да гэтага часу не хапала пэўных прынцыпаў апрацаваньня тэрмінаў. Такія прынцыпы павінна выпрацаваць Галоўная Тэрмінолёгічная Камісія Інбелкульту. На мой погляд, было-б зусім нормальным, каб тэрмінолёгічныя камісіі, разглядаючы пэўны чужаземны тэрмін, давалі: а) гэты тэрмін у беларускай транскрыпцыі, б) пераклад або, прынамсі, тлумачэньне яго ў беларускай мове. Тлумачэньне можа давацца ў дужках. Разумеецца, што словы, узятыя з народнай мовы або літаратуры, павінны мець спасылкі на пэўныя крыніцы (літаратррны твор або мясцовасьць, дзе запісана слова). Словы, пераважна ўхваленыя для ўжываньня ў падручнікавай літаратуры, могуць быць адкрэсьлены курсыўным шрыфтам або спэцыяльнымі значкамі. Няма чаго турбавацца, што сярод іх напэўна будзе пэўны процант „мертворожденных“ слоў. Народная мова здолее адківуць гэтую мярцьвячыну і замяніць яе ўласьцівымі ёй стварэньнямі. З гэтага пункту погляду быў-бы пажаданым грунтоўны