Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Але што гэта за цень ідзе ўвесь час сьледам за ім? Асьцярожна, як кот за мышкаю?
Хаваецца ўвесь час:
то за дрэва якое, то за хмызьняк…


∗     ∗

Міхась Гарбаты — спрытны хлапец.
Калі ён учора сачыў за хлопцам і дзяўчынаю, што з вёскі носяць паўстанцам харчы, —
ён бачыў вельмі добра, што за ім з свайго боку сочыць малады жандар.


∗     ∗

Гэта яму не перашкаджала ў яго працы.
Гэта яго не турбавала.
І ня дзіва:
Жандар — свой чалавек. Вэнгер выглядаў падазрона. А сачыць за падазронымі людзьмі — просты абавязак кожнага добрага жандара.


∗     ∗

Міхась Гарбаты чакаў, што Янэк адрапартуе начальству пра ўсё, што бачыў у лесе.
Але не дачакаўся.
Тады Міхась расказаў усё начальніку дэфэнзывы і атрымаў прыказ: пільна сачыць за жандарам.