Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Уранку прыходжу з хлопцамі. Агледзеў замкі, — усё цэла. Адчыніў… Выдаю. Гляджу, — ажно чатырох мяшкоў не хапае. Праверыў яшчэ раз, падлічыў, значыць, каму колькі выдаў…
— Няма і няма.
— Хоць ты сабе што хочаш рабі — нічога зразумець не магу. Адно толькі пэўна — уначы хто-небудзь ключы падабраў і залез.
— Ведама, парабкі!..


∗     ∗

А ў хаце Маркевіча
сядзеў Шлёма з Шыліна і піў гарэлку:
Ён ужо прывёз прыяцелю грошы за проданыя ім 4 мяшкі бульбы.


∗     ∗

„Шаноўны пане Ротмістру!
Прымушаны зьвярнуцца да Вас, бо не магу сам даць рады. Парабкі мае зусім адбіліся ад рук, працаваць ня хочуць, патрабуюць прыбаўкі. Мясцовыя бальшавікі распаўсюджваюць чуткі, нібы я не даю ўсю андынару, што абяцаў ім даваць.
На тым тыдні заняў мой аканом тры сялянскія каровы, што пасьвіліся на маім