Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так што, паночку, з жандарам Глямбоўскім нешта нядобрае. Захварэў хлапец. Ледзь стаіць. Дазвольце яго зьмяніць іншым, а то хто-небудзь з арыштантаў уцячэ, ці можа яшчэ што здарыцца… Нядобра будзе…


∗     ∗

Праз дзесяць хвілін Янэк выходзіў з астрогу.
Хістаючыся, ён ледзь ішоў у напрамку да казармаў.
Потым павярнуў назад і пашоў — у карчму Моўшы Шмулевіча.


∗     ∗

У карчме, апроч Шмулевічавай жонкі Хайкі і пяці жандараў з сэржантам Пясэцкім на чале, нікога ня было.
Янэк сеў у другім канцы пакою і ўзяў сабе цэлую кварту гарэлкі.
Піў чарку за чаркаю, закусваючы маленькім кавалачкам чорнага хлеба.


∗     ∗

У хуткім часе ў карчму ўвайшоў яшчэ нехта. Фігура, апранутая досыць элегантна. На носе — пэнснэ.
Незнаёмы прысеў за суседні столік.