Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон схапіўся за галаву.
Па ім, па настаўніку!..
І з разьбегу —


∗     ∗

Яшчэ некалькі хвілін — ціха булькалі пузыры.
З балоцістага дна прабіваліся на паверхню вады газы.
Праз чвэрць гадзіны ўляглася гразь.
Вада зноў стала чыстай, як крышталь…


∗     ∗

Але чаму фактычна пачырванела вада ў рэчцы?
Чаму пачырванела неба?
І чаму —
да звону царкоўнае званіцы далучылі свой голас яшчэ:
Сігнявіцкі касьцёл і стары картускі кляштар?


∗     ∗

Дзятлава спала.
У адных хатах — сяляне.
У другіх — п‘яныя жандары.


∗     ∗

Раптам
сэржант Пясэцкі
падняўся на сваім ложку і пачаў напружана прыслухоўвацца.