Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

А пекная дзяўчына!
Прападзе ні за што.
Адны толькі вялікія чорныя вочы чаго варты…


∗     ∗

— Панове госьці!
Уношу пропозыцыю. Можа каго-небудзь з вас гэта пазабавіць… Зараз я прыкажу прывесьці вельмі пекную дзяўчыну. Калі вы абразіцеся, даражэнькія мае паненачкі, — дарэмна.
Яна — хамскае пароды. З вамі спрачацца ня можа. Да таго-ж — арыштантка.
Мне прышла ў галаву думка, што абстаноўку сёнешняга вечара можна выкарыстаць для адной вельмі цікавай службовай справы. Злучыць, значыць, прыемнае з карысным.
Слова гонару, гэткае красулі, колькі ні езьдзіў па белым сьвеце, яшчэ нідзе ня бачыў.


∗     ∗

Госьці зацікавіліся.
Паненкі не спрачаліся.


∗     ∗

Рэшта было справаю пяці хвілін.
Жандар Антэк, які быў у ротмістра за лёкая, пабег у турму з запіскаю.