Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Злодзея шкадаваць ня трэба! — зашыпеў злосна Арцём.

— Во, і замок зламаў — сказаў Міхалка й падняў замок, які ляжаў ля варот.

Гэй, зладзюга! — крыкнуў ён і ўдарыў Ігналю замком пад бок. — Мы табе пакажам!

Ігналя застагнаў, нешта мармочучы, і рукі ў яго павісьлі. як дзьве анучы.

Людзі яго павялі ў хату. Ён ішоў па сьцежцы паміж Арцёмам і Міхалкам, як арыштант.

— Хлюп! Хлюп! — гаварылі яго мокрыя дзіравыя атопкі й нібы скардзіліся на гаспадара свайго, што ён іх павёў па кепскай дарозе. А ў Ігналі думкі блуталіся ў галаве, як спуджаныя птушкі. Думкі яго кіраваліся да аднэй мэты. Ігналя пачуў ў душы сорам, такі вялікі, страшны сорам, ажно яму млосна рабілася, а ў вачох зялёныя кругі стаялі. Нязвычайнай штукі зажадалася яму; зажадалася яму, каб адчынілася зямля і каб яго, Ігналю, жывога глынула й каб ужо болей ён сьвету божага ня бачыў. Або, каб лесьвіца спусьцілася з неба ўніз да самых ног яго. Ён-бы тады карабкаўся ўверх па гэтай лесьвіцы вышэй за воблакі, вышэй за зоркі. Карабкаўся-б вышэй і вышэй. Так усё жыцьцё, усю адвечнасьць, і біўся-б галавой аб лесьвіцу, каб заглушыць адно прыкрае слова, якое зьвінела ў яго вушох: „Здодзей“. Ён прасіў бога, каб на яго, Ігналю, нагнаў вецер-буралом, які разьвеяў-бы яго, Ігналю, у пясок, у попел, каб ад яго нічога не асталося, ніводнай костачкі, ні валасочка.

Захоплены гэтымі думкамі, ён ня прыкмеціў, як яго ўвялі ў Марцінаву хату. Ён нічога не зразумеў, ня бачыў, што вакол яго голасна гаварылася й рабілася. Нібы не дзеля яго, Ігналі, падняўся ўвесь гэты гармідар. Ачухаўся ён толькі тады, як у хаце запалілі газьніцу й як сьветла, зрабілася.

Прачнуліся ўсе хатнія й пачалі, дзівуючыся й гневаючыся, аглядаць Ігналю, нібы бачылі яго ў першы раз. А, здаецца, усе — і старыя і малыя — знаюць Ігналю, як горкую дыбуліну, здаўных-даўна; аблупленага й абсмаленага пазналі-бы яго. Але цяпер і Марцін і яго сям’я глядзелі на Ігналю так, як-бы яны яго бачылі ў першы раз. І нібы гэта стаяў перад імі не ранейшы звычайны сусед Ігваля, а зусім новы, нязвычайны чалавек. Яго зладзейскі ўчынак перарабіў яго зусім нанова. І вочы, і нос, і твар, і постаць яго былі для ўсіх незнаёмыя. Нават увесь выгляд яго зьмяніўся ў вачох людзкіх. Валасы былі скалмачаныя, у сене. На парвавых вопратках яго прыстала касмамі сена і ён напамінаў калматага дамавіка, лясуна, або вадзяніка, як іх малююць у казках.

Зусім ня Ігналя. Ня той ціхі, маўклівы, нязграбны й неадважны чалавек, які ніколі ў сваім жыцьці й муху не зачапіў. Яго падмяніў брыдкі ўчынак. Гэты ўчынак адкінуў яго ад людзей на вялікую далячыню, на бязьмерную глыбіню, адрожніў яго ад іх ды йнакшым зрабіў. „Здодзей“ — насілася страшнае