Белае зімняе поле, Ніў белагрывы прастор Дыша магутнаю воляй, Воляй залочаных зор.
Эх, разыйдзіся над вёскай Сонечнай песьні вясна. Радасна-родных палосак Ў сэрцы ня змоўкне струна.
Сэрца ня лёд і ня камень, Сэрца у полымі кліч, Кліч маладога жаданьня Вольных прастораў зямлі.
Кінуў той кліч я сягоньня, Сам малады, як вясна Радасна-сонечных гоняў Ў сэрцы ня змоўкне струна!