Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯСТРЫ НІНЕ

Ты ня ўспомніш, Ніна, вечар залаты.
На грудзёх прывольля плакалі кусты.
Ты тады жадала гэтак вечна жыць,
А мне сьніўся выстрал, цёмныя крыжы.
Але нешта ў далях, нешта ў сьвеце ёсьць,
Часта сэрца труціць невясёлы лёс.
Ну, а ты, як песьня, як прыгожы сон, —
Зацьвіла і зьнікла пад хаўтурны звон,
Над табой схіліўся нізкі белы крыж,
Дзе кладуцца фарбы сонца і зары.
Знаю я сягоньня — буду хутка там,
Толькі радасьць песьні для жыцьця аддам.
Я аддам, каб зналі, што жыцьцё — вясна, —
Адшуміць, адзвоніць, змоўкне, бы струна.
І на гэтых далях, дзе цяпер жыву
Будуць мяць другія кветкі і траву!
Вось затым ня ўспомніш вечар залаты,
Ня успомніш болей, як квітнела ты!