Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўнутр праз круглую адтуліну, і шкло будзе завінчана. Шар унутры быў так грунтоўна выкладзены падушкамі, што, калі-б нават ім выстралілі з гарматы, і тады чалавек унутры ніколькі-б не пацярпеў. Неўзабаве праз адтуліну сапраўды прадстаяла ўпаўзці чалавеку, за якім моцна завінцяць шкло; і шар, кінуты ў мора, апусціцца ўглыб, на пяць міль, як сказаў лейтэнант. Усё гэта так яго цікавіла, што ён усім надакучыў за сталом у кают-кампаніі. Стывенс, які толькі што прыбыў на борт, аказаўся для яго сапраўднай знаходкай,ён мог без канца гаварыць з ім на гэтую тэму.

— Па маёй думцы, — гаварыў лейтэнант, — пры падобным ціску шкло падасца, увагнецца ўнутр і тресне. Дабрэ дасягнуу таго, што пад высокім ціскам у яго скалы расцякаліся, як вада, і, заўважце сабе...

— А калі шкло трэсне? — сказаў Стывенс. — Што тады?

— Вада ударыць унутр, як стальны струмень. Ці адчувалі вы калі-небудзь, што значыць прамы струмень вады, які б'е пад высокім ціскам? Ён б'е, як куля. Ён папросту расцісне яго ў ляпёшку. Ён уварвецца яму ў горла, у лёгкія, пранікне ў вушы...

— Якое ў вас яркае ўяўленне! — запратэставаў Стывенс, ясна ўявіўшы сабе ўсё гэта.

— Мне здаецца, што гэта неўнікнёна, — сказаў лейтэнант.

— А шар?

— Шар выпусціць некалькі пузыроў і спакойна ўляжацца на вязкім ілістым дне акіяна, а ўнутры будзе ляжаць бедны Эльстэд, размазаны па сваіх расціснутых падушках, як масла па хлебу... Як масла па