Перайсці да зместу

Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зводзіш з ума… Ох, зводзіш ты моцна сваей пекнатой. Я траплю да замку, я траплю на шлях. (Ідзець далей за дрэвы).



ЗЬЯВА III.

Русалкі. (Выбегшы з-за кустоў разам). Ха-ха-ха, вось так госьць, як з зямлі, як з травы! Чалавек, як і ёсьць з галавой і жывы. Ці сюды, ці туды, ад калоды, ад пня. Ужо ня выйдзе ад нас аж да белага дня… (круцяцца каля кургана). Гу-та-та, гу-ля-ля, аж да белага дня!

1-ая русалка. (Сядае на курган). Як люблю я, люблю гутатацца вось так! (падкідываець нагамі, як на арэлях). Як-бы дзе на градзе зацьвітаючы мак…

Дзьве другія русалкі. (Ціха круцяцца каля кургана). Гу-ля-ля, гу-та-та, гута-та, гуля-ля.

1-ая русалка. Помню гэта было на зямлі між людзьмі; як любіла-ж яго сэрцам, думкай сваей!..

Як бажыўся ён мне, што так любе мяне. Многа ночак зьвялі, сон ішоў нам ня ў сон… Сон быў гэта, ах, сон… Зноў зіма па вясьне, ён пайшоў за другой, ён пакінуў мяне і тады, ах, тады… (Цяжка ўздыхае). Адна сьцежка была, ці ў раку, ці ў пятлю. Ну… у — пятлю я пашла… I за тое люблю гутатаціся так, (качаець нагамі), як бы дзе на градзе зацвітаючы мак.

Усе тры. (Разам) Гу-та-та, гу-ля-ля, гуля-ля, гу-та-та… Як-бы дзе на градзе зацьвітаючы мак (разьбягаюцца ўсе ў розныя бакі).

2-ая русалка. Я сядзець так люблю — (садзіцца на высокі пень), гэта мой трон—пасад: бо-ж я княжнай была таму лет сто навад. Прыгажэй за мяне ні было наўвакруг; шмат пакорных тады у сябе мела я слуг. Найвярнейшы адзін з іх мяне спадабаў: як шалёны хадзіў, у мой бок паглядаў. Знала мукі яго я усе на вылёт: як страдаў ён па мне, сумны меў ён пагляд. Тады сэрца у мяне ня было, ці было… Княжне меці яго не да твару ішло… Князь багаты, стары ажаніўся на мне, а мой верны слуга заручыўся з ракой. Вось за-то і сяджу: гэта мой трон пасад, бо-ж я княжнай была, лет таму сто назад.

Усе тры. (Разам). Гута-та, гуля-ля, гуля-ля, гута-та, бо-ж я княжнай была лет таму сто назад (качаюцца і пяюць).

3-я русалка. (ходзячы ў пярод і назад на сцэне) Я снаваці так люблю: то сюды, то туды, успамінаючы свой век з людзьмі малады. Мы жылі у дваіх, як дзьве рыбкі ў вадзе;