Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хіба яна ня ўстала ’шчэ? — пытаюся я ў сястры.

— Яна хворая, — адказвае тая.

Я ўваходжу да яе, даю руку і кажу, насколькі магу спакойна:

— Вось і я, маці!..

Яна, ня рухаючыся, ляжыць у паўзмроку, пасьля спалохана пытаецца, і я адчуваю як яна абмацвае мяне вачыма.

— Ты паранены?

— Не, я ў водпуску.

Мая маці вельмі бледная. Я баюся запаліць сьвятло.

— Глядзі, я ляжу і плачу, — гаворыць яна, — замест таго, каб радавацца.

— Ты хворая, маці? — пытаюся я.

— Я сёньня трохі ўстану, — гаворыць яна і паварочваецца да маёй сястры, якая раз-по-раз убягае на кухню, баючыся, каб у яе там нешта не прыгарэла.

— Адкрой слоік з брусьнічным варэньнем. Ты-ж гэта любіш? — пытаецца яна ў мяне.

— Так, маці, я даўно гэтага ня еў!

— А мы быццам адчувалі, што ты прыедзеш, — сьмяецца сястра.

— Акурат твая ўлюбёная страва: бульбяныя аладкі, а цяпер нават і брусьнічнае варэньне!

— Да таго-ж субота, — заўважваю я.

— Прысядзь да мяне, — гаворыць маці.

Яна разглядае мяне. Яе рукі бледныя і хворыя, такія тонкія ў параўнаньні з маімі! Мы гаворым толькі некалькі слоў, і я ўдзячны ёй за тое, што яна нічога ў мяне не распытвае. Дый што казаць? Усё, што было магчыма, здарылася, я зьвярнуўся цэлы і сяджу побач з ёю. А на кухні стаіць мая сястра, гатуе вячэру і сьпявае.

— Мой любы хлопчык! — ціха гаворыць маці.

У нашай сям’і мы ніколі ня былі асабліва пяшчотнымі адзін да аднаго, гэта ня прынята ў беднякоў, якія прымушаны шмат працаваць і ў якіх шмат клопатаў. Да таго-ж яны гэтага і не разумеюць, яны ня любяць часта пераказваць тое, што і так даўно ўжо вядома. Калі мая маці гаворыць да мяне: «Мой любы хлопчык!» — дык гэтага так шмат, як самыя палкія выразы ў іншых. Я цьвёрда ведаю, што слоік з брусьнічным варэньнем у яе адзіны і што яна захавала яго для мяне, таксама як і ўжо старое на смак пячэньне, якім яна мяне зараз частуе. Яна, напэўна, набыла яго як-небудзь выпадкова і ад-