Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я абціраю гразь, што заляпіла мне вочы. Перад мной разварочаная яміна. Я няясна бачу яе. Знарады рэдка трапляюць у адну і тую-ж варонку, таму я кідаюся туды. Адным скокам я перабягаю адлегласьць, прыгінаюся да зямлі, як рыба, раптам зноў сьвіст, я шпарка згінаюся крукам, шукаю прыкрыцьця, намацваю зьлева нейкі прадмет, прыціскаюся да яго, ён паддаецца, я стагну, зямля разрываецца, паветра б’е мне па вушох, я паўзу пад прадмет, закрываюся ім. Гата дрэва, заслона, заслона — мізэрная ахова ад знарадаў, што сыплюцца з усіх бакоў.

Я адчыняю вочы; мае пальцы абхапілі чыйсьці рукаў, руку. Паранены. Я крычу яму — няма адказу. Труп. Мая рука працягваецца далей, у адломкі дрэва. Цяпер я ўспамінаю, што мы ляжым на могілках.

Аднак агонь мацней за ўсё астатняе. Ён зьнішчае ўсякія роздумы і я ўсё глыбей зарываюся пад труну, яна павінна абараніць мяне, хоць-бы ў ёй ляжала сама сьмерць.

Наперадзі зьзяе варонка. Я ахапляю яе вокам, як кулакамі, я мушу адным скокам трапіць туды. Аж раптам удар па твары, чыясь рука схапіла мяне за плячо. Няўжо ажыў нябожчык? Рука трасе мяне. Я паварочваю галаву, пры імгненным сьвятле я ўтаропліваюся ў твар Катчынскага. Яго рот шырока адчынены, і ён крычыць. Я нічога ня чую, ён трасе мяне і сунецца далей. Уміг нарастаючы яго голас дасягае да майго слуху:

— Газ, га-аз, га-ааз. Перадавай далей!

Я хапаюся за супроцьгаз… Крыху воддаль ад мяне нехта ляжыць. Я думаю толькі пра адно: той там павінен ведаць. — Газ, га-аз! — Я клікаю, падсоўваюся да яго, удараючы па скрынцы процігазу. Ён нічога не заўважвае. Яшчэ раз, яшчэ раз — ён толькі нагінаецца. Гэта новабранец. Я зьбянтэжана гляджу на Ката. Ён трымае маску перад сабой — я таксама выцягваю сваю, шлем падае ўбок, я нацягваю маску на твар, падсоўваюся да свайго суседа, раней за ўсё хапаю яго супроцьгаз, выхопляваю маску, нацягваю яе яму на галаву, ён хапаецца за маску, я адпускаю яе і здразу кладуся ў варонку.

Глухія выбухі газавых гранат зьліваюцца з грукатам выбуховых знарадаў. У прамежках паміж выбухаў гучаць звон, гонгі, мэталічныя ляскаўскі, якія паўсюды разносяць вестку: газ-га-аз, га-а-аз…

Адзаду мяне нешта плюхнула — раз, другі. Я праціраю запацелыя акуляры маёй маскі. Гэта Кат, Кроп і яшчэ нехта. Мы ляжымо