Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што частка з усяго гэтага неабходна, але затое другая ў такой-жа ступені непатрэбная. У салдата на гэты конт нюх тонкі.

Групамі па тры-чатыры хлапцы наша кляса была расьсеяна па аддзаленьнях, разам з фрызьляндзкімі рыбакамі, сялянамі, рабочымі і рамесьнікамі, з якімі мы хутка пасябравалі. Кроп, Мюлер, Кемэрых і я трапілі ў дзевятае аддзяленьне, якім камандваў унтэр-офіцэр Гімэльштос. У казарме ён слыў за скурадзёра і ганарыўся гэтым. Нізкі, аспаваты чалавек, які праслужыў некалісь дванаццаць гадоў, з лісавымі закручынымі вусамі, па профэсіі паштальён. Ён асабліва ўзяў у работу Кропа, Т’ядэна, Вэстгуса і мяне, таму што ён адчуў захаваную непакорлівасьць.

Аднойчы раніцой я чатырнаццаць разоў прыбіраў яго ложак. Кожны раз ён знаходзіў які-небудзь недахоп і раскідаў яго. Я на працягу дваццаці гадзін, з невялікімі перапынкамі, да мяккасці начысьціў пару старажытніх скамянелых ботаў, так што сам Гімэльштос ня меў да чаго прычапіцца; я, па яго загадзе, начыста вышараваў капралавы пакой зубной шчоткай; Кроп і я ўзяліся, па яго распараджэньні, ачысьціць двор ад сьнегу пры дапамозе ручной шчоткі і шуфлямі, і мы ня кінулі-б працы да тэй пары, пакуль не замерзьлі, каб выпадкова не зьявіўся лейтэнант, які прагнаў нас, як сьлед вылаяўшы Гімэльштоса. Нажаль, гэта мела толькі той вынік, што Гімельштос яшчэ больш раззлаваўся на нас. На працягу чатырох тыдняў узапар, кожную нядзелю я нёс караул і на працягу таго-ж часу быў днявальным па казарме; пры поўным узбраеньні я рабіў па рыхлым, мокрым, сьметнікавым полі практыкаваньні: «устаць, крокам марш, кладзіся», да таго часу, пакуль не ператварыўся ў камяк бруду і ня выбіўся з сіл; праз чатыры гадзіны пасьля гэтага я павінен быў паказаць Гімэльштосу сваё бяззаганна вычышчанае абмундыраваньне, хоць рукі я нацёр да крыві; я, Кроп, Вэстгус і Т’ядэн, без рукавіц, пры моцным марозе, трымалі чвэрць гадзіны вінтоўку «на караул», і за намі сачыў Гімэльштос, які чакаў нашага наймаленькага руху, каб констатаваць правіну; а другой гадзіне ўначы ў аднэй кашулі я восем разоў зьбег з другога паверху казармы на двор за тое, што мае сподні зьвісалі на некалькі сантымэтраў ніжэй за ўскраек табурэткі, на якую кожны з нас павінен быў складаць свае рэчы. Побач мяне бег дзяжурны ўнтар-офіцэр Гімэльштос і наступаў мне на пальцы; пры штыховых практыкаваньнях я меў партнёрам Гімэльштоса, прычым мне ў рукі даваўся цяжкі жалезны кій, а яму лёгкая