Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І вось на экране, што быў з правага боку трыбуны, загарэліся літары і лічбы дыяграмы:

КАПІТАЛЬНЫЯ ЎКЛАДАНЬНІ Ў НАРОДНУЮ ГАСПАДАРКУ

паўзлі пунктыры:
.........................................................................

і на канцы гэтай жывой сьцежкі вылузнулася аднекуль з глыбіні экрану:

13 МІЛЬЁНАЎ РУБЛЕЎ

На хвілінку прыпыніўся Патапенка, зірнуў на экран, потым у блёк-нот, паскроб патыліцу. — «Ах, жэўжыкі, гэта-ж аперадзілі мяне!» Але падхапіў агнявую лічбіну, зрабіў вынік, і тэзісы засталіся ляжаць нявыкарыстанымі.

— І ў той час, калі ў Савецкі Саюзе мы будуем соцыялістычную экономіку, там, на Захадзе…

Гэтага моманту баяліся організатары: колектыўна выпрацаваны мэтод біў тут нашармака. Самайловіч уключыў за сцэнай рэпродуктар, загадзя злавіўшы ў эфіры Варшаву. Уключыў і нэрвова працягнуў руку да праводкі: з рэпродуктара ў залю пабеглі — нечакана для ўсіх — мэлёдычныя гукі малітвы. Руку сьціснуў стаяўшы побач Курыловіч.

— Не чапай!

— Але-ж нам фокстрот трэба… разлажэньне буржуазіі, — зьбялеўшымі вуснамі прашаптаў Самайловіч. — А тут!..

— Вячэрная малітва ў кафэдральным касьцёле… Вось слухай Патапенку. Ай да малайчына!

Патапенка і тут ня спыніўся. У душы захапляючыся надумкай хлапцоў, ён спакойна вёў даклад далей па нечаканых для яго тэзісах.

— Вось вы чуеце…

— … Варшаву, — сьпехам падказаў Шастакоў.

— … вячэрнюю імшу ў варшаўскім касьцёле. Рэлігіяй хочуць буржуі адцягнуць рабочых Захаду ад рэволюцыйнай барацьбы. Галовы цёмных сялян забіваюцца казкамі аб цудах розных вострабрамскіх божых мацерак. А ці-ж гэта выратуе буржуазію?