— Дзе ты думаеш асесьці?
Анатоль усьміхнуўся.
— На кватэры Караткевіча. Я там ужо з Самайловічам быў. Будзе добра. А наконт вячэры ты не памыліўся, ад раньня нічога ня еў.
Сваволіў самавар. Пыхцеў пад
нажом хлеб. Ценкія скуркі ад кілбасы сьвяціліся апетытным бляскам.
— Лі чай, Шастакоў, наварочвай.
Праз поўгадзіны разьвіталіся.
Анатоль застаўся ў сваім новым пакоі. Распакаваў чамайданы. Агледзіўся. Пакой быў сярэдняга памеру: два вакна глядзелі ў ноч. На этажэрцы ў бязладзьдзі навалены былі кнігі. Анатоль узяў адну з іх. Гэта бый зборнік аб моладзі і мяшчанстве. Кніжка была густа ўмялавана алоўкам, на палях дробным пачыркам упісаны заўвагі. Далей Анатолю трапіўся зборнік рашэньняў пленуму ЦК, а наступная кніжка
разьвесяліла яго. Гэта было — «Без черемухи» Раманава.
— «Значыцца, — думаў Анатоль, — пытаньне бытавое тут на першым месцы. Як ня дзіўна, прыдзецца пачынаць з самых азоў».
І яму ўспомнілася прайшоўшае. —
… Зіма люцее. Какафонія мяцеліцы заўладала горадам — перавулкі і вуліцы ў сьнежнай цемры паглынулі рэдкія ліхтары. Пуста. Ён — Анатоль — сьпяшаецца дахаты. Наставіў каўнер, на вочы шапку насунуў. Вецер гудзіць, вецер зьвярэе, а яму цёпла, і з гэтай прычыны весела. Наперадзе на рагу — ліхтар. Падыходзячы да яго, убачыў постаць дзяўчыны.
— Таварыш… Слухайце… Праводзьце мяне дахаты.
У галаве мільганула — «вулічная напэўна», але — каўнер высокі, шапка цёплая, гараць шчокі ад ветру — лёгка і весела. Падышоў.
— Хадземце, — і нечакана для сябе зарагатаў:
Какафонія мяцеліцы заўладала горадам перавулкі і вуліцы, цёмныя кубы камяніц, танклявы стогн ветру — усё гэта ўспомнілася толькі праз колькі часу, тады калі ён абчышчаў у сенцах з паліта сьнег, тады, калі прыемнай — ня