Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Таварыш Бурлак! Ведаеш, неяк цяжка падпісваць прысуд роднаму па крыві чалавеку, але я згодзен… Скажы ў інстытуце, што даклад аб Іларыёне Шастакове буду рабіць я — былы яго сын. Скажы, што — —

FINIS

Старамодны пакрой хмар —

над палямі, над лугамі, над лясамі, над імшарамі, пад сыпучым пяском — вецер павее — і сьцяной ідзе пясок, хіліць сухотны лазьняк прыгінае да зямлі: і тады здаецца — на пясчаным целе набраклі крывёю вены-лазьньк), над балацьвяньнем, над густым хмельным чорназемам —

старамодны пакрой хмар нязьменны над зямлёй.

І раптам: з-за хмар, як расьселіну дадуць яны, выплыве барвовае сонца — і промні на зямлю палятуць, і будзе купацца ў промнях гэтых зямля.


— — будзе для нас — для людзей маладое краіны — сьвяціць сонца мацней і зырчэй: бо — промні сонечныя ў нашых цягліцах у нашых нэрвах, дый намі-ж — насельнікамі плянэты пролетараў — усьпешчана гэтае наша сонца!

Чэрвень—кастрычнік, 1931.
Менск—Цераховічы.