Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў СМАЛЕНСКУ.

кова сірыйскае пахаджэньне[1]. Паколькі для Беларусі наагул бясспрэчная формальная сувязь з Усходам характэрна яшчэ для кургановай эпохі, — настолькі, магчыма, зразумела, што пад уплывам гэтае сувязі тут маглі апрацоўвацца тыя ці іншыя дэталі таксама і ў будаўніцтве XII сталецьця. Асабліва выразна, як мы ўбачым ніжэй, адбываўся гэты процэс у Полацка-Віцебскай краіне. Але для Смаленскае Беларусі, здаецца нам, зьявішча гэтае ня так ужо тыпова, тым болей, што, сьцісла кажучы, толькі адна апісаная намі ў далейшым Сьвірская царква дае дапушчальны (і то досыць спрэчны) прыклад вядомага прыстасаваньня некаторых усходніх архітэктурыых форм, у той час як у іншых смаленскіх будовах хутчэй выяўляецца пачатковая залежнасьць ад кіеўскіх форм, з далейшым пасьлядоўным разьвіцьцём у бок іх спрашчэньня як у самай конструкцыі, так і ў яе апрацоўцы, пад частковым уплывам заходняе архітэктуры.

З гэтага боку, Петрапаўлаўская царква зьяўляецца далейшым лёгічным разьвіцьцём апрацаванага спачатку ў малой сьмядынскай царкве чатырохслуповага тыпу, які ў сваю чаргу вынікае з спрашчэньня і пераапрацоўкі конструкцыі вялікай Спасаўскай царквы, блізкай да кіеўскіх узораў. Першае вырашэньне чатырохслуповай конструкцыі ў сьмядынскай царкве Барыса і Глеба з яе роўнамерным сымэтрычным падзелам было яшчэ далёкім ад дасканаласьці, утварыўшы негармонічныя, перапавялічаныя суадносіны паміж асобных частак будынку, у цэлым не дапасаванага да сваёй занадта вялікай альтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве ўнесена ўжо належная папраўка шляхам набліжэньня сыстэмы слупоў да міжапсідных сьценак, што ўтварае няроўпамерны падзел фасадаў, але ўроўнаважвае ранейшую нутраную неадпаведнасьць. Гэты прыём, як мы зазначалі, сустракаецца пазьней у Ноўгарадзе, — магчыма, пад уплывам смаленскіх узораў, паколькі ў наўгародзкай архітэктуры, якая аналёгічна Смаленску пачала з шасьціслуповых конструкцый, мы не знаходзім ніякае пераходнае формы, адпаведнай малой сьмядынскай царкве, і шасьціслуповая сыстэма замяняецца там беспасрэдна якраз тым адменьнікам чатырохслуповай, першы прыклад якога мы маем у смаленскай царкве Пятра і Паўла. Шлях гэтага конструкцыйнага разьвіцьця ў Смаленску мае, магчыма, нейкае дачыненьне і да валадзімера-суздальскай архітэктуры з яе чатырохслуповымі цэрквамі накшталт Праабражэнскага сабора ў Пераяслаўлі Залескім, Зьмітраўскага сабора ў Валадзімеры, ці царквы Пакрава на Нэрлі; але для апошніх зьяўляецца характэрным сымэтрычнае рассоўваньне слупоў у бакі з пашырэньнем асяродкавае падкумпальнае прасторы і ад-

  1. Пар. А. Некрасов. Византийское и русское искусство. М. 1924.