Перайсці да зместу

Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

нымі абручыкамі[1], і другі, пласьцінчаты з просталінейным ромбаідальным рысункам, блізкім да мотываў народнага гафтавальнага або тканіннага орнамэнту[2]. Усе яны мала характэрны і маюць выпадковае значэньне. Таксама больш-менш вьпадковым можна лічыць і іншы, раней невядомы тып бранзалетаў, які зьяўляецца ў Беларусі ўжо ў пасьлягнёздаўскі пэрыод: гэта шырокія падвойныя створчатыя бранзалеты з ліставога серабра з выбіўнымі або гравіраванымі фігурамі птушак і жывёл, якія зьмяшчаюцца ў маленькіх арачках, падзеленых адна ад аднэй орнамэнтальнымі прамежкамі з трылісьнікаў, лісьцяў аканта або патройных вузлоў. У Беларусі такія бранзалеты былі знойдзены толькі ў адным месцы на Магілеўшчыне[3], і болей вядомы яны па знаходках у кіеўскіх, чарнігаўскіх і арлоўскіх скарбах, якія, магчыма, вызначаюць шлях выпадковага іх заносу ў Беларусь. Агульная форма іх, — хутчэй нарукаўнікаў, а не бранзалетаў у сьціслым сэнсе гэтага слова, — а таксама характар орнамэнту — паказваюць на бізантыцкую крыніцу іх пахаджэньня. Але гэта адзін з нямногіх прыкладаў бізантыцкае формы ў беларускіх старажытнасьцях, які на нашую думку можа быць датаваны ўжо не раней як толькі XI сталецьцем.

Важнейшыя матар’ялы.

1. Материалы по археологии России, издаваемые Императорскою Археологическою Комиссиею, № 4. Древности Северо-Западного края. Т. I, вып. 1.СПБ. 1890.

2. Материалы по археологии России. № 14. Древности Северо-Западного края. Т. I, вып. 2. Люцинскний могильник. СПБ. 1893.

3. Материалы по археологии России. № 28. В. И. Сизов: Курганы Смоленской губернии. Вып. 1. Гнездовский могильник близ Смоленска. СПБ. 1902.

4. Труды IX Археологического Съезда в Вильне. Т. 1. М. 1895. (Ф. В. Покровский: Курганы на границе современной Литвы и Белоруссии. Стар. 166−220).

5. Труды IX Археологического Съезда в Вильне. Т. II. М. 1897. (Ф. В. Покровский: К исследованию курганов и городищ на восточной окраине современной Литвы. Стар. 138−196).

6. Белорусские древности, изданные А. М. Сементковским. Вып. I. СПБ. 1890.

7. Ф. В. Покровский: Виленский Музей Древностей. Вильня, 1892.

8. Русские древности в памятниках искусства, издаваемые графом Н. Толстым и Н. Кондаковым. Выпуск V. Курганные древности и клады домонгольского периода. СПБ. 1897.

9. Записки Отделения русской и славянской археологии Императорского Русского Археологического Общества. Т. V, вып. 1. СПБ. 1903. (А. Спицын: предметы с выемчатою эмалью).

10. Е. Tyszkiewicz: Rzut oka na zródla archeologii krajowej. Wilno, 1842.

11. Е. Tyszkiewicz: Ваdаnіа archeologiczne nad zabytkami przed miotów sztuk i rzemiosł і t. d. w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej. Wilno, 1850.

  1. Материалы по археологии России. № 28. Табл. IV, 14.
  2. Ibidiem, V, 16.
  3. Русские древности, V, мал. 219 на стар. 158.