Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

унізаныя шырокімі драцянымі сьпіралямі; у некаторых выпадках на пярэдніх частках пучка знаходзяцца спэцыяльныя дэкорацыйныя пражкі[1]. У большасьці выпадкаў “жгуты” сустракаюцца з аднаго пучка, і толькі як выключэньне — з двох ці з трох. Часьцей за ўсё да гэтага пучка далучаны асобныя даўгія прывескі ў выглядзе абвітага драцянымі сьпіралямі аналёгічнага шнура, які паступова падзяляецца на некалькі канцоў, аздобленых падвескамі. Найболей пашыраны падвескі з ліставога мэталю, трапэзаідальнае формы, не орнамэнтаваныя, — такія-ж самыя, што ўжываліся ў пласьцінчатых грыўнях; у некаторых выпадках у якасьці падвесак сустракаюцца бубенчыкі[2], а яшчэ радзей канцы шнуроў закончаны толькі абручыкамі або простымі вузламі. Для прымацаваньня падвесак служаць спэцыяльныя прамежкавыя зьвеньні: часам яны маюць форму звычайных драцяных абручыкаў, але ў іншых выпадках зроблены як болей складаныя і часта вельмі прыгожыя петлі з падвойнымі сымэтрычнымі віткамі[3]; у асобных выпадках падвескі бываюць далучаны да невялічкіх каўпачкоў або пласьцінак[4]; у аднэй з знаходак такая пласьцінка мае надзвычайна цікаўную форму нейкай зробленай сілуэтна, у профіль, жывёлы (сабакі?), зыкручаны на сьпіну хвост якой стварае верхнюю пятлю, ногі-ж пры дапамозе круглых драцяных абручыкаў падтрымліваюць два бубенчыкі[5].

“Вянкі” зьяўляюцца болей складанай формай таго-ж самага, фактычна, тыпу аздобы. Яны складаюцца з некалькіх радоў аналёгічных, нанізаных на вяроўкі, шнуркі ці нават рамяні, драцяных сьпіраляй, злучаных у больш-менш шырокую паласу — павязку; у вялікіх экзэмплярах такая павязка мае звычайна некалькі злучальных орнамэнтаваных перахватаў з бронзавых пласьцінак, і ў гэтых выпадках яна замыкаецца пры дапамозе спэцыяльнага банту, зробленага з такіх-жа як і ўся павязка сьпіраляй. Аздобы гэтага тыпу ўжо радзей за “жгуты” маюць дадатковыя прывескі; але там, дзе яны ёсьць, яны маюць той-жа характар, што і ў “жгутох”, з падвескамі ў відзе сьпіраляй альбо бубенчыкаў. Цікаўна пры гэтым, што ў “вянкох” прывескі бываюць часьцей у мужчынскіх пахаваньнях, прычым і самыя гэтыя аздобы сустракаюцца пераважна ў мужчынскім уборы, у той час як “жгуты” зьяўляюцца выключна жаночымі прадметамі.

Значны лік знаходак галаўных “жгутоў” і павязак уласна ў Люцынскім магільніку, пры пэўнай выпадковасьці і абмежаванасьці іх у іншых мясцох, дазваляе аднесьці гэтыя прадметы да параўнальна позьняе эпохі, каля IX сталецьця. Пры гэтым, аднак, пахаджэньне іх застаецца ня зусім ясным. Аўтары справаз-

  1. Ibidiem, VIII, 5.
  2. Ibidiem, I, 1-5; ІІ, 8.
  3. Ibidiem, I, 1, 2, 5, 11; II, 8.
  4. Ibidiem, VIII, 7, 9–11.
  5. Ibidiem, I, 4.