Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА ДОБРАВЕШЧАННЯ Ў СУПРАСЬЛІ.

лося ў Супрасьлеўскай царкве, — зьяўляецца вельмі характэрным для беларускае готыкі, як вынік самай апошняй мясцовай яе модыфікацыі ў тыпе чатырохвежавага будынку.

У іншых частках царквы ў параўнаньні да пакрыцьця мы знаходзім значна меней складаную апрацоўку. Асноўнае месца, падобна да Сынкавіцкай царквы, займаюць тут модныя гзымсы з аркатурай, дзе пераважна згуртаваны бойніцы абароннага поясу; аркатура мае тут толькі меншыя памеры і размяшчаецца выключна па фасадах, не закранаючы рагавых веж, якія даходзяць аж да самага накрыцьця ў выглядзе роўных круглых масываў. Апроч таго, яна часткова заходзіць таксама і на альтарную частку, дзе, аднак, у звычайны гзымс уведзены толькі паасобныя навесныя аркі з пралётамі бойніц. Ніжэй аркатуры па фасадах праходзяць чыста-дэкорацыйныя вузкія фрызы з дробных зубчыкаў, аналёгічныя тым, якія ўжыты і ў перакрыцьці. Сярэднія часткі муроў пакінуты без апрацоўкі і маюць толькі параўнальна нязначны лік вокан у крыху паглыбленых і зьлёгка орнамэнтаваных зубчыкамі нішах. На бакавых фасадах разьмяшчэньне вокан дакладна адпавядае нутраному ладу будынку, а разам з тым сымэтрычна ўзгоднена з асноўнымі формамі перакрыцьця, крыху ссунутага ва ўсходнім кірунку ў залежнасьці ад конструкцыі асяродкавай вежы. Нарэшце, увесь цокаль будынку аддзелены яшчэ раз зубчатым фрызам і прыгожа аздобле-