Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.

ныя вежы павінны былі адыграць вялікую ролю ў віленскім будаўніцтве, вызначаючы тыя асновы новага архітэктурнага стылю, якія ў хуткім часе набылі шмат болей шырокае і важнае значэньне, ня толькі ў Вільні, але і ў іншых мясцовасьцях Беларусі. Паралель да флёрэнцкае Campanile тут, такім чынам, зусім да рэчы.

Агульная форма ўсходняе вежы Бэрнардынскага касьцёлу вытрымана ў выглядзе высокага васьмісьценьніку з нізкім шатровым пакрыцьцём. Рагі яе маюць такія самыя дэкорацыйныя валікі, якія мы вызначылі як характэрную дэталь у апрацоўцы нутраных, таксама васьмісьценных філяроў касьцёлу, ― і гэтая рыса варта, бязумоўна, асаблівае ўвагі. Адзначаная ўжо і М. Сакалоўскім, яна выяўляе нейкую, наогул не ўласьцівую готыцы тэндэнцыю да ўзмоцненага падкрэсьліваньня конструкцыйных ліній у гранях і кантах як у горызонтальным напрамку, што рэзка адрозьнівае беларускую готыку ад готыкі польскай, і яшчэ раз набліжае яе да крыжацкае архітэктуры, а таксама і наагул да помнікаў паўночнаўсходняе Нямеччыны, напр. у Вісмары, Ростоку і Гданску. Але разам з тым яна і настолькі тыпова ласьне для беларускае готыкі і настолькі органічна вынікае з усяе ранейшае сувязі беларускага будаўніцтва з будаўніцтвам крыжацкім, што бязумоўна цалком мае рацыю той самы проф. М. Сакалоўскі, калі ён зазначае, што “ўсе орыгінальныя і характэрныя рысы віленскае Бэрнардынскае вежы сьцісла звязаны з мясцовымі вырункамі і маюць свае крыніцы ў будаўнічых традыцыях гэтага краю”[1]. Разам з апрацоўкай рагоў асноўнага васьмісьценьніка з дапамогаю памянёных валікаў, якімі адзначаны і горызонтальныя перадзелы паверхаў вежы, да ліку гэтых орыгінальных і характэрных рыс належаць таксама яшчэ і высокія, ярусныя абапорныя эскарпы, ужытыя, як мы зазначалі, ня толькі ў падставе вежы, але і ў галоўным корпусе самага будынку, замест

  1. Dwa gotycyzmy, стар. 7.