Перайсці да зместу

Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА ДОБРАВЕШЧАНЬНЯ Ў ВІЦЕБСКУ.

высоўваецца наперад, домінуючы сваёю паўкружынаю на роўным усходнім фасадзе, бакавыя-ж маюць форму паўкруглых ніш. У віцебскай царкве Добравешчаньня цэнтральная апсіда ў пляне мае выгляд правільнага паўкругу, прычым часткі ўсходняга фасаду ад асновы яе да паўночнага і паўднёвага рагоў па шырыні сваёй амаль што ў два разы меней за шырыню самое апсіды. Гэта выклікае няроўнамерны трохчленны падзел усходняга фасаду, з занятым апсідай болей шырокім сярэднім полем, што адпаведна нутраным нэфам выяўляецца пры дапамозе лапатак таксама і на заходняй сьцяне. У полацкай Спасаўскай царкве апсіда болей звужана; шырыня яе амаль што аднолькавая з шырынёй бакавых частак сьцяны, так што з усходу вытрыманы роўнамерны трохчленны падзел фасаду. У заходнім фасадзе ён, аднак, не паўтараецца, так што пропорцыі апошняга ў агульных рысах застаюцца падобнымі да царквы Добравешчаньня.

Зьяўленьне гэтае конструкцыі ў Віцебску і Полацку трэба аднесьці, мабыць, не раней, як да другой паловы XII сталецьця, паколькі спачатку, як мы гэта бачылі па прыкладах Сафійскага сабору і аднаго з будынкаў Барысаглебскага манастыра, тут ужываліся яшчэ трохапсідныя пляны. Апроч таго, на падставе летапісных і некаторых іншых крыніц, полацкая Спасаўская царква можа быць датавана 1171 годам[1] або ў кожным выпадку не пазьней 1173 году, гэта значыць, году сьмерці яе закладчыцы Ефрасіньні. Падабенства-ж плянаў і некаторых дэталяй конструкцыі дае падставы лічыць, што віцебская царква Добравешчаньня

  1. “Dzieje Miasta Witebska”, аркуш 7, пад 1171 годам; аб тым самым у А. Сапунова: Витебская Старина. I. 456. Пар., таксама, надпіс на вядомым крыжы з гэтай царквы.