Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

ніжэй знаходзіцца шырокі аркавы пояс з васьмі арак над вокнамі. Сучасны кумпал — пазьнейшага пахаджэньня, бо ранейшы быў зруйнаваны яшчэ да 1634 году, як гэта можна бачыць па малюнку Сьвірскае царквы на пляне Гонда; але апроч маленькае шыйкі і макаўкі форма яго, магчыма, набліжаецца да першапачатковай, блізкай да плоскіх, шырокіх бізантыцкіх адменьнікаў, — калі толькі не прыпусціць, што ў сувязі з адзначаным намі частковым падабенствам царквы да ўсходніх конструкцый кумпал яе мог быць вытрыманы ў конусападобнай форме, па каўкаскім узоры.

Апошняе пытаньне, зразумела, зьяўляецца спрэчным, як і ўсё пытаньне аб перакрыцьці царквы наагул. Другім няясным момантам у яе конструкцыі трэба лічыць адзначаны намі вышэй перарыў орнамэнтальнага паяска на паўднёва-заходнім рагу. Магчыма, што ён паказвае на існаваньне калісьці ў гэтым месцы нейкай высокай прыбудоўкі, тым болей, што недалёка адсюль у 1886 годзе, пры капаньні магілы, знойдзены былі цагляныя плінфы і рэшткі старадаўняе кладкі[1]. Калі гэта так, дык можна дапусьціць, што ў першапачатковай конструкцыі тут магла Сьвірская царква ў Смаленску быць нейкая назіральная вежа, якая служыла ў той самы час званіцай, і злучалася, магчыма, з хорамі. На жаль, аднак, дэтальнае дасьледваньне і канчатковае вырашэньне гэтага пытаньня ў цяперашні час зьяўляецца амаль што немагчымым, бо якраз у гэтым месцы да старадаўняга корпусу царквы ў 1833 годзе прыбудаваны Барысаглебскі прыдзел.

Дэталі нутранога ладу не ўяўляюць асаблівае цікавасьці, паколькі ў процілегласць надворнаму выгляду будынку яго нутраная частка значна больш зьменена пазьнейшымі пераробкамі. Гэта, праўда, зусім не датычыць самае конструкцыі, якая захавалася і ўсярэдзіне досыць ясна; але бясспрэчна, што гэтыя пераробкі канчаткова зьнішчылі шмат якія характэрныя рысы нутранога ўбраньня царквы, якія выклікалі калісьці, як сьведчыць летапісец, агульнае захапленьне сучасьнікаў. Як сьцены, так і скляпеньні царквы ў цяперашні час расьпісаны, але росьпіс гэты належыць, мабыць, да XVII, або нават да XVIII сталецьця, і ад першапачатковых фрэсак (а такія, напэўна, былі) нічога не захавалася, так што без папярэдніх рэстаўрацыйных прац зусім

  1. С. П. Писарев. Княжеская местность и храм князей в Смоленске. Смоленск, 1894; стар. 36–46. Там-сама і агульнае апісаньне царквы.