Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

седа старога вольніка з новымі пра інае дзела",—рэволюцыйныя адозвы паўстанцаў высьвятлялі "мужыцкую праўду", канечнасьць змаганьня з царызмам і панамі.

На чале чырвоных паўстанцаў стаяў вядомы рэволюцыянэр-народнік Кастусь Каліноўскі—дыктатар Літвы і Беларусі. Гэроічная дзейнасьць Каліноўскага цалкам належыць да беларускай гісторыі, але і ў гісторыі нашага пісьменства варта адзначыць яго адозвы і лісты, прасякнутыя сапраўдным абурэньнем супроць прыгнятальнікаў і абагрэтыя шчырым лірызмам народніка. У якасьці прыкладу можна падаць ліст, які Каліноўскі напісаў ужо з турмы, чакаючы сьмяртэльнай кары. У гэтым лісьце барацьбіт зварачаецца да любага народу у такіх задушэўных словах: "Беларусы, браты мае родныя! З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне пісаць. да вас, і можа астатні раз. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, —але ня жаль згінуць за тваю праўду. Прымі, народзе, па шчырасьці маё слова перадсьмертнае, бо яно як-бы з таго сьвету толькі для дабра твайго напісана. Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Тагды ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках, і тагды толькі, памаліўшыся богу, заслужыць неба, бо, узбагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой шчыра палюбіць. Але як дзень з ноччу ня ходзіць разам, так і навука праўдзіва ня ідзе разам з няволяй маскоўскай. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе. Ня будзе праўды, ня будзе багацьця і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу. Ваюй, народзе, за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе. Яська, гаспадар з-пад Вільні (псэўдонім Каліноўскага).[1]

Кастусь Каліноўскі — тыповы прадстаўнік актыўна-рэволюцыйнага народніцтва 60 гадоў, якое са зброяй у руках бараніла соцыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага сялянскага люду. Але, як вядома, паўстаньне 1863 г. было

  1. Ігнатоўскі, стар. 110.