Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЕНА

Сядайце… во тут ці што, а то ў хату пойдзем.

АНДРЭЙ

У хату пасьля. Добра тут у вас, мне казалі, — зацішна……

ГАЛЕНА

Вы работалі ў горадзе, у Лодзі, здаецца?…

АНДРЭЙ

Работаў ў Лодзьзі….

ГАЛЕНА

На фабрыцы, ці так дзе?

АНДРЭЙ

Троху на фабрыцы, троху і так….

ГАЛЕНА

Хочыце гаварыце, хочыце не. Я запыталася, каб крыху знаць вас, ведаць аб чым гаварыць…..

АНДРЭЙ

А вы тут нідзе не…. работаеце?

ГАЛЕНА

Вяду гаспадарку во тут, у таты, ён лясьнік…..

АНДРЭЙ

Ведаю, я не аб тым. Я пытаюся пра работу грамадзянскую, політычную.

ГАЛЕНА

Такой да гэтуль не вяла, — ня было з кім.

АНДРЭЙ