Гэта старонка не была вычытаная
БРОНІК
Вядома сама, вядома. Сумна аднаму, што і казаць…
ДАРНІЛОЎСКІ
Я і кажу…. камарынае мяса…..
ГАЛЕНА
Трэба пана лоўчага сватаць — так?
ДАРНІЛОЎСКІ
Толькі вы не бярэцеся ў свацьці, не, не, пшэпрашаёнц, камарынае мяса, сватаць. Не. —
ГАЛЕНА
Не, ня можна? Чуеш татка…..
БPOHIK
Ды чую, чую…. чаму-ж гэта так, пане лоўчы?
ДАРНІЛОЎСКІ
А таму, што… панна Галена не павінна нікога мне сватаць… а сама… а сама /у гэны момант чуваць на рэчцы песьню, з пачатку здалёка, пасьля бліжэй/
“Ах ты, Нёман-рака |
ДАРНІЛОЎСКІ
Добра сьпяваюць… чорт бяры камарынае мяса. Хто гэта?…
ГАЛЕНА
Плытнікі, пльпы гоняць — праўда прыгожая песьня? Сьцішэцеся не перашкаджайце.