Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАРНІЛОЎСКІ

А калі цябе прымусяць запісацца? Альбо так, альбо камарынае мяса, так, тады што?

БРОНІК

Са службы далоў — хэ. Лясы усюды знойдуцца.

ГАЛЕНА

/з бутэлькай/. Піце, пане лоўчы…..

ДАРНІЛОЎСКІ

Адзін? — Ніколі, панна Галена. Браніслаў, налівай кум-сонца.

БРОНІК

Што-ж выпіць можна….. да вас, пане лоўчы. /п‘е/

ДАРНІЛОЎСКІ

А я да вас, з балдавешкай, пшэпрашаёнц, панна Галена. Во. А цяпер вы… за каго?

ГАЛЕНА

Я ня п‘ю.

ДАРНІЛОЎСКІ

Ну, не вы абразіце гасьця, з балдавешкай. Так ня добра.

ГАЛЕНА

За нашыя лясы, — во. — /п‘e/

БРОНІК

Добра, дачка, добра. —

ДАРНІЛОЎСКІ

Я, Броніслаў скажу табе проста. Я твой начальнік,