Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЕНА

Проша, калі ласка. Зараз зубровай прынясу /уходзіць у хату/

ДАРНІЛОЎСКІ

Сумленны ты лясьнік, грапскі лес сьцеражэш добра….

БРОНІК

Ніколі грап не садзіў гэнага лесу, ані бацька яго, ані дзед. —

ДАРНІЛОЎСКІ

Што ты хочаш сказаць, Бронік? Лес грапскі, камарынае мяса з балдавешкай.

БРОНІК

Тота-ж што камарынае мяса з балдавешкай. Я то з балдавешкай, а хто з качарэжкай, пане лоўчы. —

ДАРНІЛОЎСКІ

Сьцеражыся, Бронік. Мы на грапскай службе. —

БРОНІК

Я пільную лес, і ўсё. — Ён тут стаіць з дзядоў-прадзедаў, і ўсё. І трэба яго ўнукам перадаць — і ўсё. —

ДАРНІЛОЎСКІ

Во які ты, з балдавешкай, кум-сонца. Тады ўжо ня ведаю, ці варта табе запісвацца ў “Стрэльбу”.

БРОНІК

Я маю сваю стрэльбу, пане лоўчы.