Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ца, камарынае мяса?

ГАЛЕНА

Гэта Косьця, дзяўчынка адна заходзіла ды прывяла панну Тэклю.

ДАРНІЛОЎСКІ

Тэклю? Ці-ж дачку асадніка.

ГАЛЕНА

Так, здаецца.

ДАРНІЛОЎСКІ

Выхаваная дзяўчына, выхаваная, з балдавешкай, так, так, вам бы панна Галена, добрая калежанка, добрая — гм.гм….. камарынае мяса.

БРОНІК

Яна лепей, сябруе з лесам во гэным, ды з Нёмнам: яна ў мяне такая /курыць/…

ДАРНІЛОЎСКІ

А ня добра то, ня добра, панна Галена. Трэба да людзей….. а то ў лесе….. камарынае мяса..

ГАЛЕНА

Я зараз. /хаваецца ў вакне/

ДАРНІЛОЎСКІ

Нда, кум-сонца, пане Броніслаў камарынае мяса. Ведаеш што? Я запісаўся ў саюз “Стжэльба” — ну “Стральба” па простаму — І табе раю нда. — Тры злотых у год узносу, гэта глупства, а маеш выго-