КОСЬЦЯ
/Пайшла шукаць Тэклю/ Панна Тэкля.
ЗЬЯВА III.
БРОНІК І ЛОУЧЫ ДАРНІЛОЎСКІ.
ДАРНІЛОЎСКІ
А добра тут у цябе, Бронік, што ні кажы. Кожны раз, як трапляю, нікуды далей не ахвота. Ах. кум сонца. Камарынае мяса… А дзе-ж дачка? гм.. гм… /прыхарошваецца/
БРОНІК
Мусіць у хаце. Мо зойдзеце?
ДАРНІЛОЎСКІ
Не, тут добра, тут добра, гм.гм. /прыгледзіўшысь у кусты/ Нешта нібы кабеткі ці дзяўчаткі — хустачкі там, з балдавешкай, кум-сонца, Бронік, ты, гм.гм. стары — А хустачкі ходзяць сюды, камарынае мяса. —
БРОНІК
/курыць/ Не да мяне, да дачкі. Аленка.
ГАЛЕНА
/3 хаты/ Тут я, татачка. — /у вакне/ Зараз будзе падвячорак. Добры дзень, пан лоўчы.
ДАРНІЛОЎСКІ
А, дзень добры, дзень добры, панначка мая, Галеначка. Гм.гм. — хто гэта у вас там у кустох мятусі-