Гэта старонка не была вычытаная
ТЭКЛЯ
Можа лепей — дыябалёначкам…..?
ГАЛЕНА
Дыябалёнак ён крыху —
ТЭКЛЯ
Вышэй? — Ай, Галена. — Ну, я хаваюся ў кусты, ня хочу спатыкацца з вашым татам, ён суровы, кажуць. — /адбягае, хаваецца/
ГАЛЕНА
/да Косьці/ На вошта ты, Канстанцыя, прывяла яе? І сама ссябравалася
КОСЬЦЯ
Ну прычапілася, разумееш, а мне хацелася да цябе сёньні. Хацелася пра Кастуся пагаварыць, пра ўсё….
ГАЛЕНА
Дык прывяла гэтую…. паненку…. дачку асадніка….. добра…
КОСЬЦЯ
Ну, суседзі-ж, цяпер, што ты зробіш, Аленка. —
ГАЛЕНА
Пайду татку падвячорак згатаваць….
КОСЬЦЯ
I я з табой — хай яна тут сядзіць.
ГАЛЕНА
Не прабачай. Прывяла, дык выводзь яе. А прыходзь адна. /уходзіць/