Перайсці да зместу

Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТЭКЛЯ

Ад Дарнілоўскага? Ага. Пазнаёмілася з ім — нішто…. стараваты крыху.

КОСЬЦЯ

Гавора сьмешна: камарынае мяса, камарынае мяса…

ГАЛЕНА

Я пайду.

ТЭКЛЯ

Стойце, вы пякнотачка. Дарнілоўскі — глупства. — Я і кажу: дзяўчына, кабета, нават можа зрабіцца яснавяльможнай пані, графіняй, княгіняй — міліярдэршай…. біскупшай, нават… ха-ха-ха.. калі закоча…. Разуменце, дзяўчаткі, калі за-хо-ча.

ГАЛЕНА

Глупства якое. /з таго боку клічуць/ Татка варачаецца, Стась.

ТЭКЛЯ

Ну, я зьнікаю. Хай ваш хлопец перавязе мяне….

КОСЬЦЯ

Куды-ж так?

ТЭКЛЯ

Трэба. На першае знаёмства годзі. Да пабачэньня, пякнотачка.

ГАЛЕНА

Калі панна Тэкля будзе зваць мяне пякнотачка, я яе буду велічаць анёльчыкам. —