Гэта старонка не была вычытаная
таважышку… якая… якая несла заўчора у мястэчку…. чырвоны штандар.
КОСЬЦЯ
/Ціха/ Гэта той… афіцэр…
КАСТУСЬ
Я ня ведаю пра каго пан афіцэр гавора, але-ж здаецца вы той, што схапіў мяне за руку….
РЖЭВУЦКІ
Так… вы, значыцца былі там… я хацеў бы бачыць каго нібудзь… з тых, што… што могуць перадаць…
КАСТУСЬ
Што? Сядайце, проша, вы змарыліся, беглі, мусіць…
РЖЭВУЦКІ
Так, я бег крыху. Вы можыце мне ня верыць, я польскі афіцэр, зразумела.
КАСТУСЬ
Мы бачылі вас тады… і чулі ўжо пра вас…
РЖЭВУЦКІ
Я ня ведаю з вас, сялян, нікога. Але я бачу, што вы усе — адно, асабліва такія, як вы… моладзь… і кожнаму з вас я магу перадаць: ратуйцеся, хавайцеся калі у вас што ест. Адзін жаўнер наш рэвалюцыонэр, можа